BE RU EN

Östgruppen стварыла гульню пра Беларусь

  • 5.06.2012, 11:12

Шведская праваабарончая арганізацыя Östgruppen стварыла кампутарную гульню («Tystade röster» - «Галасы, якія заглушаюць») па тэме свабоды асацыяцый у Беларусі.

Гульня з'яўляецца часткай інфармацыйнай працы Östgruppen, мэта якой распаўсюджваць даступным і папулярным чынам сярод шведскай грамадскасці веды і разуменне цяжкай сітуацыі, у якой працуе беларуская грамадзянская супольнасць.

Гулец сутыкаецца з тыповымі праблемамі і павінен у межах гульні рабіць канкрэтны выбар. Гаворка ідзе, у прыватнасці, аб рэгістрацыі арганізацыі, назіранні за выбарамі, дапамозе рэпрэсаваным і г.д.

У кожным выпадку прысутнічае пэўная рызыка рэпрэсій (у тым ліку пагроза пазбаўлення волі, напрыклад, па артыкуле 193.1 КК).

Сайт гульні (пакуль толькі на шведскай):

http://ostgruppen.se/tystade-roster/

Апошнія навіны