BE RU EN

Мацвіенка стала ганаровым прафесарам БДУ

  • 5.06.2012, 11:20

Старшыні Савета Федэрацыі Расеі Валянціне Мацвіенка прысвоенае званне ганаровага прафесара Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Пра гэта паведаміў рэктар БДУ Сяргей Абламейка ў аўторак у Менску, перадае РІА «Новости».

«Мне прыемна праінфармаваць вас, што рашэннем савета Беларускага дзяржаўнага універсітэта Валянціне Іванаўне Мацвіенка прысвоенае званне ганаровага прафесара універсітэта», - сказаў Абламейка.

Ён адзначыў, што ганаровы прафесар - гэта самае высокае званне, якое прысвойваецца ў сценах БДУ. Усяго званне ганаровага прафесара носяць каля 30 чалавек. Сярод іх прэзідэнты, кіраўнікі парламента, вядомыя навукоўцы.

Абламейка ўручыў Мацвіенка мантыю і дыплом ганаровага прафесара.

Апошнія навіны