BE RU EN

ЗША расследуюць пастаўкі арматуры з Беларусі

  • 5.06.2012, 12:17

Міністэрства гандлю ЗША лічыць, што арматура з Беларусі прадаецца па дэмпінгавых коштах.

У дэмпінгавых пастаўках падазраюцца таксама Кітай, Інданэзія, Латвія, Польшча, Малдова, Украіна, паведамляе партал Steel Orbis (пераклад - charter97.org). Расследаванне будзе праведзенае ў ліпені 2012 года.

Паралельна з міністэрствам гандлю сваё расследаванне будзе праводзіць Камісія па міжнародным гандлі.

У 2001 годзе шэраг краін, у тым ліку і Беларусь, былі прызнаныя ў парушэнні антыдэмпінгавага заканадаўства, паведамляе агенцтва PRNewswire. Тады Міністэрства гандлю ЗША прыняло папярэдняе рашэнне, што арматурная сталь, якая ўвозіцца з васьмі краін: Украіны, Беларусі, Латвіі, Малдовы, Польшчы, Кітая, Карэі і Інданезіі, прадаецца ў Злучаных Штатах па заніжаных коштах. Прычым, як сцвярджае Рада кааліцыі па гандлі арматурай, велічыня дэмпінгу (розніца паміж унутранымі і экспартнымі коштамі) знаходзіцца ў дыяпазоне ад 17% да 277%.

Апошнія навіны