BE RU EN

Непаўнагадовых апазіцыянераў адправяць у калоніі?

  • 5.06.2012, 13:08

Лукашэнка падпісаў скандальныя змены ў закон «Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўнагадовых».

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй закона істотна пашыраны пералік падстаў для накіравання непаўнагадовых у спецшколы, спецПТУ і выхаваўчыя калоніі, піша «Народная воля».

Калі раней гэта былі грамадска-небяспечныя дзеяннi, прадугледжаныя Крымінальным Кодэксам, то зараз пералік істотна пашыраны за кошт адміністрацыйных правапарушэнняў. Прычым, маецца на ўвазе не толькі дробны крадзёж, занятак прастытуцыяй або з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення. Дастаткова тройчы за год быць затрыманым за дробнае хуліганства (а пад гэта абвінавачванне беларускія праваахоўнікі, якія ўмеюць чуць нецэнзурную лексіку там, дзе яе насамрэч не было, падводзяць любога), каб апынуцца ў месцах, закліканых перавыхоўваць непаўнагадовых.

Такім чынам, беларускае заканадаўства прыдумала, як нейтралізаваць ўсіх нязгодных, старэйшых за 11 гадоў. Раней палітычна актыўных падлеткаў, якія не дасягнулі ўзросту, пасля якога настае адміністрацыйная адказнасць, проста адпускалі з міліцыі ў суправаджэнні бацькоў.

Апошнія навіны