BE RU EN

У Брэсцкім універсітэце шукаюць незалежны прафсаюз

  • 5.06.2012, 14:17

У Брэсцкім дзяржаўным універсітэце шукаюць сябраў Свабоднага прафсаюза беларускага.

Пра гэта паведаміў кіраўнік СПБ па Брэсцкай вобласці Валянцін Лазарэнкаў, перадае «Радыё Свабода».

Ён сказаў, што атрымаў з Ленінскага райвыканкама ліст з патрабаваннем даць пайменны спіс сябраў універсітэцкай ячэйкі СПБ. Спасылаючыся на рэктара універсітэта Мечыслава Часноўскага, чыноўнікі райвыканкама сцвярджаюць, што ў навучальнай установе няма прадстаўнікоў незалежнага прафсаюза.

Раней, кажа Валянцін Лазарэнкаў, ячэйка СПБ у Брэсцкім універсітэце складала больш за сто сябраў. Аднак, кажа прафсаюзны лідар, пасля пераследу большасць сябраў СПБ перайшлі ў афіцыйны прафсаюз. Лазарэнкаў кажа, што «людзі проста баяцца страціць працу».

Ліст з патрабаваннем падаць спіс сябраў - гэта чарговая спроба знішчыць прафсаюзную ячэйку ва універсітэце, лічыць Валянцін Лазарэнкаў.

Апошнія навіны