BE RU EN

Тысячы кітайцаў ушанавалі памяць загінулых на плошчы Цяньаньмэнь (Фота)

  • 5.06.2012, 14:50

Дзесяць тысяч чалавек сабраліся ў Ганконгу, каб адзначыць гадавіну падзей на пекінскай плошчы Цяньаньмэнь 1989 года.

Тады пры разгоне «антымаоісцкай» дэманстрацыі загінулі, па розных адзнаках, ад 300 ад 3000 чалавек.

З-за распачатай пасля 4 ліпеня хвалі палітычных арыштаў большасць былых дэманстрантаў эмігравалі за мяжу і ў Ганконг. На ўсёй тэрыторыі КНР, за выключэннем Ганконга, тэма пекінскіх пратэстаў да гэтага часу застаецца табуіраванай, таму жалобныя цырымоніі традыцыйна праводзяцца ў аўтаномным раёне, перадае Ridus.

Апошнія навіны