BE RU EN

Любімы хакеіст Лукашэнкі адкрывае ў Менску гандлёвы цэнтр

  • 7.06.2012, 9:49

Новы гандлёвы цэнтр «Пасаж» хакеіста Паўла Белага знаходзіцца на Камароўскім рынку.

У пятніцу, 8 чэрвеня, у Менску адкрываецца новы гандлёвы цэнтр «Пасаж». Ён будзе знаходзіцца па адрасе Веры Харужай, 4, піша «Наша Нiва».

Плошча забудовы складае 1490 м², а сумарная плошча гандлёвых павільёнаў - 780 м².

Гандлёвым цэнтрам будзе валодаць група кампаній «Тапас», намеснікам кіраўніка якой працуе хакеіст прэзідэнцкай каманды Павел Белы. У канцы сакавіка 2012 года ён быў затрыманы наўпрост у офісе.

Белы абвінавачваўся ў тым, што вывеў за мяжу $6 мільёнаў. Праз некалькі сутак ён нечакана ізноў з'явіўся ў складзе хакейнай каманды. Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях прыватызацыі заклікаў не дэманізаваць багатых і заявіў, што багацце - не загана. Пры ўмове, што багатыя плацяць падаткі.

Група кампаній «Тапас» займаецца нерухомасцю - забудоўвае элітны мікрараён каля Нацыянальнай бібліятэкі, а таксама рэканструюе будынак у гістарычнай частцы горада на вуліцы Рэвалюцыйнай.

Апошнія навіны