BE RU EN

Медкамісія для кіроўцаў падаражэла

  • 7.06.2012, 14:53

У чэрвені падаражэла праходжанне медыцынскага агляду кіроўцаў у спецыялізаванай паліклініцы № 24.

На сайце паліклінікі былі апублікаваныя новыя тарыфы. Згодна з імі, праходжанне медагляду жанчынам абыйдзецца ў 76 050 рублёў, мужчынам - 54 300, піша «Ежедневник».

Так наведванне тэрапеўта мужчынам абыйдзецца ў 5 500 рублёў, жанчыны заплацяць столькі ж. Неўролаг правядзе агляд за 5550 рублёў незалежна ад полу. 6050 рублёў будзе каштаваць наведванне афтальмолага, таксама незалежна ад полу. За 5050 рублёў вас прыме хірург, не важна, якога полу вы будзеце. Отарыналарынголаг дзеля ўсіх абыйдзецца ў 5 600 рублёў. Псіхіятр - 6 800 рублёў, незалежна ад полу. Для нарколага таксама не існуе полавай дыферэнцыяцыі: 7 050 рублёў. А вось акушэр-гінеколаг прыме толькі жанчын і каштаваць гэты прыём будзе 14 000.

Рэгістрацыя наведвальніка медрэгістратарам каштуе 2 850 рублёў. Цыталагічнае даследаванне саскобаў і мазкоў-адбіткаў - 7 750 рублёў.

Вынясенне лекарам-спецыялістам заключнага экспертнага рашэння абыйдзецца ў 9850 рублёў.

Апошнія навіны