BE RU EN

На Камароўцы прадаюць абрыкосы па 450 тысяч (Фотафакт)

  • 8.06.2012, 12:22

На Камароўскім рынку ў Менску прадаюцца неверагодна дарагія садавіна і ягады з Узбекістана.

За кілаграм абрыкосаў просяць 450 000 рублёў, за чарэшню - 350 000.

Побач гэтыя ж прадукты прадаюцца па звычайных коштах: у прыватнасці, абрыкосы можна знайсці за 35 тысяч, а чарэшню - за 30.

Onliner.by папрасіў у гандляркі звышдарагой садавінай дазвол на здымак, аднак яна адмовіла і тут жа прыбрала цэннікі на абрыкосы з прылаўка.

Журналісты набылі 2 абрыкосы - кожны з іх абыйшоўся ў 17,5 тыс. рублёў.

Такім чынам, два элітныя абрыкосы каштуюсь столькі ж, колькі кіло звычайных.

Таксама на кропцы можна паачыць фінікі па 250 тысяч за кг, манга за 350 тысяч, папаю коштам 240 тысяч за штуку і фейхоа коштам 350 тысяч за кілаграм.

Апошнія навіны