BE RU EN

Месца для «мусара» (Фота)

  • 8.06.2012, 12:33

На днях актывістамі групы «Акцыя 16» былі даволі арыгінальна прамаркіраваныя сметніцы.

Мэтай акцыі было асуджэнне дзеянняў начальніка міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Менгарвыканкама Ігара Яўсеева, які сваімі дзеяннямі ганьбіць ведамства, закліканае абараняць правы беларускіх грамадзянаў, піша ffight.org.

Актывісты нанеслі трафарэты са словамі «Месца для мусара тут» на мноства смеццевых бакаў, размешчаных у людных месцах. Падчас нанясення трафарэтаў ніхто затрыманы не быў. Яўсееў неаднаразова адрозніваўся асаблівай жорсткасцю і цынізмам пры разгоне акцый апазіцыі.

Апошнія навіны