18 гадоў дыктатуры
- 10.07.2012, 9:23
10 ліпеня спаўняецца 18 гадоў, як Аляксандр Лукашэнка быў абраны кіраўніком краіны.
10 ліпеня 1994 года прайшоў другі тур, 20 ліпеня адбылася інаўгурацыя, піша «Наша Нiва».
За гэты час вырасла цэлае пакаленне беларусаў - скончылі сады і школы, паступілі ва ўніверсітэты. Даўжэй Лукашэнкі кіруюць Карымаў ва Узбэкістане, Назарбаеў у Казахстане.На захад ад Беларусі так доўга адну выбарную пасаду не займае ніхто.
За час кіравання Лукашэнкі тысячы людзей прайшлі праз турмы, палітычныя суды, катаванні, некаторыя палітыкі і грамадскія дзеячы былі выкрадзены і забіты. Узровень карупцыі вырас да небывалых памераў. Лукашэнка прывёў краіну да эканамічнай катастрофы і міжнароднай ізаляцыі.