BE RU EN

Ураган у Віцебскай вобласці валіў дрэвы і зносіў дахі

  • 10.07.2012, 10:32

Больш за 140 населеных пунктаў Віцебскай вобласці пацярпелі з-за моцнага ветру.

Пра гэта паведаміла БелТА прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо.

Напярэдадні днём з 14.00 да 16.00 праз тэрыторыю Віцебскага, Ліёзненскага, Міёрскага, Пастаўскага, Ушацкага, Талачынскага, Верхнядзвінскага, Бешанковіцкага і Сенненскага раёнаў прайшоў моцны вецер з парывамі да 15 метраў у секунду. У большасці з іх стыхіяй на праезную частку і прыватныя падворкі былі павалены дрэвы, уборка якіх ажыццяўлялася работнікамі МНС. Так, у Віцебскім раёне пашкоджаны дахі адной жывёлагадоўчай фермы і сямі жылых дамоў, у Ліёзненскім - трох жылых дамоў, трох жывёлагадоўчых ферм, трох складоў і дзіцячага саду. Пацярпелых няма.

Па дадзеных Віцебскэнерга, усяго ў Віцебскай вобласці было адключана 19 ліній электраперадач, 43 трансфарматарных падстанцый, 143 населеных пункта, 12 фермаў. На 6.00 заставалася не адноўленым электразабеспячэнне 8 ліній электраперадач, 31 трансфарматарная падстанцая, 20 населеных пунктаў, 1 ферма. Для падключэння электразабеспячэння задзейнічаны 15 аварыйных брыгад Віцебскэнерга (15 адзінак тэхнікі, 50 чалавек).

Апошнія навіны