BE RU EN

Украінская «Абалонь» збіраецца купіць «Брэсцкае піва»

  • 10.07.2012, 11:56

Украінская піваварная кампанія «Абалонь» вядзе перамовы аб куплі беларускага ААТ «Брэсцкае піва».

Пра гэта паведаміў амбасадар Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка ў аўторак журналістам у Менску, паведамляе «Інтэрфакс».

«Такія перамовы вядуцца», - сказаў дыпламат, адказваючы на пытанне журналістаў аб намерах «Абалоні» купіць адно з беларускіх піваварных прадпрыемстваў, у прыватнасці - «Брэсцкае піва».

В.Вялічка дадаў, што для таго, каб перамовы завяршыліся паспяхова, інвестар павінен гарантаваць прыцягненне сучасных тэхналогій, захаванне працоўных месцаў і захаванне профілю набытай вытворчасці.

Апошнія навіны