BE RU EN

Каля будынка Вярхоўнага суда шукалі ўзрыўчатку (Фота)

  • 10.07.2012, 16:42

Аб дзіўным чорным пакеце каля будынка Вярхоўнага суда на Кірава, 27 у дзяжурную службу МНС паведамілі прахожыя каля 15.00.

На месца адразу ж выехалі машыны міліцыі, МНС, а таксама група па размініраванні. Пляцоўку каля будынка суда ачапілі, але эвакуацыя не праводзілася, піша TUT.BY.

Ачапленне было знята каля 15.30. Выбухной прылады не выяўлена.

Апошнія навіны