BE RU EN

Экс-прэм'ер Латвіі прапанаваў «імпартаваць» беларусаў

  • 10.07.2012, 17:50

Экс-прэм'ер Латвіі Айгар Калвіціс лічыць, што яго краіне ўжо пара задумацца аб увозе рабочай сілы.

Прычыны цяперашняга становішча былы кіраўнік урада Латвіі бачыць у геапалітычных абставінах: «Пры уступленні ў ЕЗ і ў барацьбе за свабодны рынак працы мы страцілі паўмільёна грамадзян. Аднак галоўным атрымальнікам выгады застаўся Захад, бо менавіта туды падалася не толькі ўся наша танная працоўная сіла, але і бліскучыя інтэлектуалы. Гэта катастрофа», - заявіў ён у інтэрв'ю газеце «Neatkarīgā».

Паводле слоў Калвіціс, у Латвію не ідуць інвестыцыі ў сілу таго, што там папросту няма каму працаваць. Таму ён лічыць праблемай той факт, што ўрад ні разу не ўзняў пытанне аб латвійскай міграцыйнай палітыке: «Можа, пара задумацца аб імпарце людзей? На месцы ўрада я б ужо сёння пачаў аб гэтым думаць. Падобна на тое, што хутка нам давядзецца наймаць шведскіх або дацкіх інжынераў і будаўнікоў, каб пабудаваць хоць бы тыя ж самыя дарагія масты. Сваіх жа інжынераў ў нас амаль не засталося. Можа быць, варта пашукаць на Украіне, у Беларусі і Малдове, пакуль і адтуль рабочых яшчэ не ўкралі?»

Апошнія навіны