Жыве Rolling Stones! (Відэа)
- 12.07.2012, 13:29
Легендарнай групе сёння спаўняецца 50 гадоў.
12 ліпеня 1962 года калектыў даў свой першы канцэрт у адным з клубаў Лондана. Rolling Stones узніклі як бунтарская альтэрнатыва ўсемагутным The Beatles. Аднак калектыву на чале з Мікам Джагерам атрымалася выпусціць мноства альбомаў і сінглаў, якія сталі першымі ў хіт-парадах многіх краін. Агульны тыраж прададзеных копій - 250 млн экзэмпляраў.
Да даты, якая лічыцца днём нараджэння групы, прымеркаваны выпуск спецыяльнага фотаальбома. У гонар юбілею ў Лондане адкрыла свае дзверы выстава, дзе будуць паказаны рэдкія фатаграфіі, якія не публікаваліся да гэтага.
«Гэта наша гісторыя - 50 фантастычных гадоў, - гаворыцца ў сумеснай заяве Міка Джагера, Кіта Рычардса, Чарлі Уотса і Роні Вуда, апублікаванай на афіцыйным сайце гурта. - Мы пачыналі як блюз-бэнд, выступаючы па клубах, а ў апошні час збіралі найбуйнейшыя стадыёны свету на такія шоў, якіх ніхто з нас не мог уявіць раней».
Група аб'ехала ўвесь свет у рамках больш чым 40 канцэртных тураў, выступіўшы «жыўцом» перад рэкорднай колькасцю гледачоў.
У апошні раз яны з'яўляліся на публіцы разам чатыры гады таму.
Як паведамляў сайт charter97.org, у 2007 годзе Мік Джагер звярнуўся да беларусаў з заклікам да барацьбы за дэмакратыю і свабоду. У час сустрэчы з удзельнікамі Беларускага Свабоднага тэатра музыка сказаў, што арышты і рэпрэсіі, якім падвяргаюцца беларусы, недапушчальныя. Ён таксама паабяцаў паднімаць беларускае пытанне на самых розных узроўнях.