Патоп у Маладзечна (Фота, відэа)
- 13.07.2012, 9:05
Увечары 12 ліпеня ў Маладзечна пайшоў лівень, які затапіў увесь цэнтр горада.
Машыны плавалі ў лужынах, глыбіня якіх дасягала метра. Супрацоўнікі МНС эвакуявалі пасажыраў затопленых аўтамабілей, піша"Наш край".
Нягледзячы на праведзены рамонт ліўнёўкі ў цэнтры Маладзечна на Вялікім Гасцінцы ў раёне прыпынку каля Палаца культуры, у гэтым месцы зноў адбыўся патоп. Некаторыя смельчакі спрабавалі нават праплыць у велізарнай лужыне.
На прыпынку «Палац культуры» вадой адарвала металічную абшыўку. Каля новага «Еўраопта" ў цэнтры Маладзечна размыла тратуары, змыла плітку.
Затопленымі былі мноства іншых месцаў Маладзечна. Напрыклад, спуск з пуцеправода каля прыпынку «Спортшкола», у Геленова і г.д.
Некаторыя аўтамабілі спынялі рух, некаторых выцягвалі з лужын знаёмыя трасамі. Прахожыя выказвалі салідарнасць, дапамагалі выбрацца ехаўшым машынам, выштурхоўвалі з вады завязнуўшы транспарт.
Частке моладзі было цікава, наадварот, забрацца на самую вялікую глыбіню лужыны. Маладыя людзі вішчалі, калі іх машыны абдавалі хваляй вады, здымаліся на фота, відэа.
У некаторых частках горада прайшоў буйны град.
У цырку, які прыехаў у гарадскі парк, было прыпынена прадстаўленне, частка гледачоў сышла. Але прадстаўленне праз некаторы час было адноўлена.
Лівень скончыўся каля 19.30. Машыны пакуль у многіх месцах рухаюцца па тратуарах.
Каля крамы «Базар» адбылася аварыя з удзелам грузапасажырскага мікрааўтобуса «Фольксвагена» і легкавой машыны «Пежо».