BE RU EN

Свечкі салідарнасці на пешаходных пераходах Менска (Фота)

  • 16.07.2012, 16:34

Сёння, 16 ліпеня, у Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі, у Менску адбылася незвычайная акцыя.

Актывісты групы «Акцыя-16» намалявалі на некалькіх пешаходных пераходах у Менску свечкі свабоды як сімвал салідарнасці з палітвязнямі Беларусі. Як вядома, у гэты дзень у многіх гарадах Еўропы актывісты беларускай апазіцыі і проста неабыякавыя людзі запальваюць свечкі салідарнасці ў сваіх дамах, піша ffight.org.

Запаленая свечка ў вакне - сімвал спачування тым, хто пацярпеў ад дыктатарскага рэжыму Беларусі.

Апошнія навіны