BE RU EN

Трое дзяцей загінулі ў пяшчаным катлаване ў Хойніцкім раёне

  • 18.07.2012, 11:09

Трагедыя адбылася днём 17 ліпеня ў вёсцы Звяняцкае.

Трое хлопчыкаў 10-13 гадоў, двое з якіх - браты, пайшлі пагуляць на край вёскі, дзе быў выкапаны вялікі катлаван глыбінёй ў 2 метры. Пяшчаныя краі катлавана абсыпаліся і дзяцей засыпала пяском, перадае БелТА.

У 17.00 шукаць дзяцей пайшоў старэйшы брат хлопчыкаў. Аднаго з іх - ужо мёртвага - ён і знайшоў засыпаным пяском у злапомным катлаване. Затым разам з ратавальнікамі былі знойдзены і два іншых цела.

Апошнія навіны