П'яны жыхар Дзятлава расстраляў МАЗ з пнеўматыкі
- 19.07.2012, 9:36
Кіроўца аўтамабіля не пацярпеў.
Два маладыя чалавекі вярталіся дадому з суседняй вёскі, куды хадзілі ў краму за спіртным. Абодва ўжо былі ў нецвярозым стане, а ў кішэні аднаго з іх быў пісталет, пры дапамозе якога хлопец вырашыў праверыць на трываласць лабавое шкло ў аўтамабілі, які ехаў яму насустрач. Кіроўца злёгку скінуў хуткасць, калі ўбачыў, што па цэнтры дарогі плятуцца нецвярозыя. А потым і зусім спыніўся з-за таго, што пачуў пару пстрычак, паведамляе ДАІ Гродзенскай вобласці.
Каб разабрацца, у чым справа, шафёр пакінуў кабіну. Хуліган жа паспяшаўся схавацца, кінуўшыся бегчы праз поле. На месцы злачынства застаўся яго п'яны таварыш. У ходзе ажыццяўлення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў падазраванага ўдалося затрымаць праз пару гадзін.
Крымінальная справа ўзбуджаная па ч.1 арт.339 КК РБ «Хуліганства».