BE RU EN

Алімпійская футбольная зборная Беларусі прайграла Японіі

  • 19.07.2012, 9:56

Адзіны гол быў забіты японцамі на 81 хвіліне.

У рамках падрыхтоўкі да турніру на Алімпійскіх гульнях у Лондане футбольная зборная Беларусі правяла 18 ліпеня ў Нотынгеме таварыскі матч з камандай Японіі і прайграла 0:1. Мяч быў забіты на 81-й хвіліне, паведамляе БелаПАН.

14 ліпеня беларуская зборная з лікам 3:1 выйграла ў клуба сёмага англійскага дывізіёна «Сэнт-Олбанс Сіці». Да старту алімпійскага турніра (26 ліпеня) каманда правядзе яшчэ адзін спарынг.

Апошнія навіны