«БелСел» блакуе доступ да charter97.org
- 19.07.2012, 10:13
Кампанія «БелСел» блакуе доступ карыстальнікаў да незалежных сайтаў.
Факт блакавання заўважыў журналіст газеты "Новы час". Гэта не першы факт незаконнага абмежавання доступу да апазіцыйных сайтаў гэтым аператарам мабільнай сувязі. У пачатку года аб блакаванні доступу да тых жа рэсурсаў ужо заяўлялі салігорскія карыстальнікі паслуг аператара «БелСел».
У прыватнасці, доступ заблакаваны да charter97.org, «Беларускага партызана», блога Яўгена Ліпковіча.