BE RU EN

Гамяльчан шпіталізуюць з алергіяй ад гародніны з рынку

  • 19.07.2012, 10:42

Кажуць, прадаўцы сталі апрацоўваць прадукты небяспечным растворам.

У апошні час у бальніцы ўсё часцей трапляюць жыхары Гомеля з дзіўнай праявай алергіі. Напрыклад, гамяльчанка Вольга, у якой ніколі раней не было алергічнай рэакцыі. Сваю гісторыю яна распавяла «Комсомольской правде в Беларуси»:

- Напярэдадні я ела памідоры, набытыя на рынку. Раптам твар, вушы, рукі і ногі пачалі апухаць, з'явілася ацёчнасць і па ўсім целе пайшла крапіўніца. Я пайшла на прыём да доктара, і той мяне тэрмінова накіраваў у шпіталь на кропельніцу. Пасля працэдуры мяне шпіталізавалі ў туберкулёзную бальніцу. Дактары сказалі, што, калі б не своечасовы зварот да медыкаў, я магла б памерці. Бо гэтак жа ад алергіі ацякаюць і ўнутраныя органы. Дапусцім, я магла проста задыхнуцца ад ацёку лёгкіх. І такіх, як я, у маёй палаце ў сухотным шпіталі было шмат - ва ўсіх падобныя выпадкі. Усе напярэдадні елі гародніну і садавіну, набытыя на рынку.

Дактары падкрэсліваюць, што вызначыць, чым выклікана алергія, немагчыма ў момант яе абвастрэння. Але адзначаюць, што ў апошні час сапраўды выраслі выпадкі праявы алергіі пасля ўжывання ў ежу прадуктаў, набытых на рынку. Кажуць, прадаўцы ў перыяд апошняй спякоты сталі апрацоўваць гародніну і садавіну спецыяльным растворам, каб прадукты не вялі. Менавіта ён і выклікае алергічную рэакцыю. Таму ўсё, купленае на базары, лекары раяць абавязкова мыць цёплай вадой і, пажадана, з мылам.

Апошнія навіны