Рэчыцкі «вертыкальнік» пагарэў на перавышэнні паўнамоцтваў
- 19.07.2012, 11:00
У дачыненні да першага намесніка старшыні Рэчыцкага райвыканкама ўзбуджаная крымінальная справа за перавышэнне ўлады.
Паводле звестак БелаПАН, кіраваннем Следчага камітэта па Гомельскай вобласці распачата крымінальная справа па частке 3 артыкула 426 Крымінальнага кодэкса (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў) у дачыненні да першага намесніка старшыні Рэчыцкага райвыканкама.
Чыноўнік падазраецца ў тым, што ў 2010 годзе даў загадзя незаконнае ўказанне падначаленым аб складанні праекта рашэння райвыканкама аб тым, каб яму быў выдзелены зямельны ўчастак у Рэчыцы.
Афіцыйна гэтая інфармацыя пакуль не каментуецца.