BE RU EN

Ваеннаслужачых СПА ўзнагародзілі за «шведскі дэсант»?

  • 19.07.2012, 12:38

Служачых войскаў СПА, у зону абслугоўвання якіх уваходзіць раён пранікнення шведскага самалёта, узнагародзілі медалём «За бездакорную службу».

На сайце Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала pravo.by з'явіўся Указ Прэзідэнта № 321 «Аб узнагароджанні медалём «За бездакорную службу» І, ІІ, ІІІ ступені». Сярод іншых прозвішчаў апублікаваныя і ініцыялы прадстаўнікоў войскаў СПА.

Узнагароджаны ваеннаслужачыя супрацьпаветранай абароны ў тым ліку з тых падраздзяленняў, у зону абслугоўвання якіх уваходзіць раён пранікнення шведскіх «мядзведзіроўшчыкаў» на тэрыторыю Беларусі. Акт аб узнагароджанні быў падпісаны Лукашэнкам 16 ліпеня - праз 12 дзён пасля «шведскага дэсанта».

Апошнія навіны