Менск зноў затапіла: паралізаваны рух (Фота, відэа)
- 19.07.2012, 22:44
На некаторых вуліцах Менска 19 ліпеня ўвечары, аўтамабілі літаральна танулі ў струменях вады.
Моцны лівень абрынуўся ўвечары на сталіцу і стаў прычынай чарады непрыемных сітуацый.
Прамоклае адзенне - самае малое, што нарабіў дождж. Ён працягваўся прыкладна дзве гадзіны. За гэты час у Інтэрнэце з'явілася маса паведамленняў аб затопленых вуліцах, піша «Інтэрфакс».
МНС было вымушана ўвесці план «Пасейдон» у горадзе. Гэта спецыяльны комплекс дзеянняў, распрацаваны некалькі гадоў таму на выпадак такіх моцных ліўняў, як сёння. Сярод найбольш пацярпелых вуліц - Шаўчэнкі, Каліноўскага, Інтэрнацыянальная.
У некаторых месцах з-за дажджу спыняўся транспартны паток. Былі сарваныя графікі руху грамадскага транспарту.
Паводле папярэдняй інфармацыі пацярпелых сярод людзей няма.