BE RU EN

Лукашэнка ў Кіеве затыкаў рты і краў кампутары (Фота)

  • 20.07.2012, 14:51

У сталіцы Украіны прайшоў перфоманс у падтрымку свабоды слова ў Беларусі.

Акцыя праводзілася пад лозунгам «Слова - ёсць, свабоды - няма!». Актывісты разыгралі невялікі вулічны спектакль, у якім самадзейны акцёр у масцы Лукашэнкі заклейваў людзям рты і адбіраў кампутары і плакаты, паведамляе «Белорусский партизан».

Актывісты назвалі сваю акцыю палітычным перфомансам у падтрымку журналістаў і праваабаронцаў у Беларусі, арыштаваных падчас візіту ў Менск Дзмітрыя Мядзведзева.

«Моладзь, якая прыехала з розных куткоў Украіны высмеяла абсурднасць дзеянняў беларускай улады і перасцерагла грамадства ад разгортвання падобнага сцэнара ва Украіне», - растлумачыла арганізатар акцыі Аксана.

Міліцыя ў акцыю не ўмешвалася, толькі людзі ў цывільным фатаграфавалі актывістаў і здымалі ўсё на відэа. Будынак беларускага пасольства яшчэ з раніцы быў узят ў шчыльнае кальцо аўтамабілямі з дыпламатычнымі нумарамі, мабыць, беларускія дыпламаты вельмі баяцца моладзевых акцый пратэсту.

Апошнія навіны