BE RU EN

Абнаўленні на сайце: галасаванні за каментары і статыстыка

  • 21.07.2012, 11:19

Некалькі тыдняў таму на нашым сайце з'явілася новая опцыя.

Зараз любы наведвальнік можа не толькі пакінуць каментар да навіны, але і ацаніць думкі іншых удзельнікаў абмеркавання.

Не сакрэт, абсалютная большасць чытачоў сайта па розных прычынах не ўдзельнічае ў абмеркаванні, але з цікавасцю чытае каментары. Гэта пацвярджае статыстыка сайта: нярэдка самымі папулярнымі становяцца старонкі з абмеркаваннямі, калі колькасць каментароў можа дасягаць некалькіх тысяч, а наведвальнікаў у каментарах больш, чым на самой навіне.

Каб прыцягнуць такіх наведвальнікаў да ўдзелу ў абмеркаванні, а аўтарам каментароў даць магчымасць адчуць, ці цікава іх меркаванне іншым наведвальнікам сайта, мы распрацавалі сістэму галасаванняў за каментары, з дапамогай якой любы ўдзельнік можа станоўча ці адмоўна ацаніць паведамленні наведвальнікаў.

Каб прагаласаваць, вам трэба націснуць на + або - у шэрым блоку з імем аўтара каментара. Панэль знаходзіцца ў правай частцы гэтага блока.

Сістэма не прэтэндуе на аб'ектыўную ацэнку і з'яўляецца індыкатыўнай, таму просім усіх удзельнікаў абмеркаванняў не ставіцца занадта сур'ёзна да вынікаў галасавання. Гэта толькі спроба даць нашым чытачам зручны інструмент для хуткага азнаямлення з самымі цікавымі і самымі скандальнымі выказваннямі.

Звярніце ўвагу, наведвальнік можа прагаласаваць за адзін каментар адзін раз (+1 або -1). У выпадку, калі каментар набірае больш за 10-ць адмоўных галасоў, ён «тушыцца» шэрым колерам, аднак застаецца на сайце. Калі ж каментар атрымлівае больш 50-ці станоўчых адзнак, злева ад яго «загараецца» жоўтая іконка з белай зорачкай. Гэтыя балы мы лічым на дадзеным этапе прымальнымі, у будучыні, магчыма, яны будуць скарэктаваныя.

Аматараў «накрутак» і фальсіфікацый хацелі б адразу папярэдзіць, мы пакідаем за сабой права выдаліць як вынікі «накруткі», так і сам каментар, аднак будзем удзячныя за штучнае павелічэнне наведвальнасці нашага сайта :)

Дарэчы, цяпер статыстыку сайта за ўчорашні дзень вы можаце паглядзець у правым слупку пад календаром. Гэта дадзеныя сістэмы статыстыкі Google Analytics. Вы зможаце даведацца, колькі ўнікальных наведвальнікаў пабывала на нашым з вамі сайце ўчора, колькі старонак прагледзелі наведвальнікі, а таксама колькі разоў наведвальнікі заходзілі на сайт. Нават у адпускны сезон сайт наведвае ў сярэднім каля 100 тысяч унікальных наведвальнікаў у дзень, кожны з якіх у сярэднім праглядае каля 10 старонак і заходзіць на сайт два разы на дзень. Больш за 80% наведвальнікаў - з Беларусі.

Апошнія навіны