BE RU EN

У Любанскім раёне «Жыгулі» пакінулі без святла 4 вёскі (Фота)

  • 23.07.2012, 11:03

Аварыя з сур'ёзнымі наступствамі адбылася гэтай ноччу ў Любанскім раёне Менскай вобласці.

Кіроўца «ВАЗ 2104» не справіўся з кіраваннем на гравійнай дарозе і сутыкнуўся з апорай лініі электраперадач, піша «Інтэрфакс».

Да месца ДТЗ накіраваўся пажарна-выратавальны разлік: кіроўцу аўтамабіля заціснула ў салоне. З траўмамі рознай ступені цяжкасці яго шпіталізавалі.

У выніку аварыі моцна пацярпелі «Жыгулі», таксама пашкоджаная апора паветранай лініі электраперадач. Ад электразабеспячэння былі адключаныя 4 населеныя пункты Урэчаскага сельсавета Любанскага раёна. Зрэшты, ужо праз гадзіну электразабеспячэнне аднавілі па рэзервовай лініі.

Апошнія навіны