«Дэмарш» беларускіх алімпійцаў (Фотафакт)
- 23.07.2012, 13:44
На цэрымоніі ўзняцця сцяга ў Лондане беларускія спартсмены выйшлі ў вопратцы белых і чырвоных колераў.
Беларускія алімпійцы, якія прыехалі ў Лондан, самі ператварылі свае касцюмы ў нацыянальныя бел-чырвона-белыя, піша «Народная воля».
Першапачаткова адзенне беларускіх спартсменаў было задумана як бела-чырвона-зялёнае - у колерах афіцыйнага сцяга. Аднак на цэрымоніі ўзняцця ў алімпійскай вёсцы беларускага сцяга спартсмены дэманстратыўна не надзелі зялёныя гальштукі і выйшлі ў бел-чырвона-белай каляровай гаме.