BE RU EN

«Беларусбанк» патрапіў у сусветны топ-25 па велічыні страт

  • 23.07.2012, 15:01

Міжнароднае выданне аб банкаўскай індустрыі і фінансавых рынках The Banker апублікавала свежы рэйтынг 1000 найбуйнейшых банкаў свету.

Найбуйнейшы камерцыйны банк Беларусі, ААТ «ААБ Беларусбанк», заняў у ім 420-е месца.

Па выніках агляду за 2011 год ААТ «ААБ Беларусбанк» прызнаны банкам № 1 у Рэспубліке Беларусь. У сусветным маштабе ААТ «ААБ Беларусбанк» палепшыў сваю пазіцыю, падняўшыся з 441 месца на 420, размясціўшыся на 15 месцы сярод 25 найбуйнейшых банкаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы па памеры капіталу першага ўзроўню, паведамляецца ў прэс-рэлізе беларускага банка.

Азнаёміўшыся з прэс-рэлізам выдання The Banker, рэдакцыя FINANCE.TUT.BY знайшла Беларусбанк і ў топ-25 раней прыбытковых банкаў, якiя панеслi ў 2011 годзе найбольшыя страты (25 largest losses from previously profitable banks).

У 2010 годзе прыбытак Беларусбанка па міжнародным стандартам фінансавай справаздачнасці склаў 581,120 млрд рублёў. А ў 2011 годзе банк панёс страты на суму 2556,207 млрд. Гэта, па курсе на канец года, каля 300 мільёнаў даляраў ЗША.

Цікава, што другі найбуйнейшы банк Беларусі, Белаграпрамбанк, не прадстаўлены The Banker ў топ-25 раней прыбытковых банкаў, якiя панеслi найбольшыя страты. Хоць чыстая страта Белаграпрамбанка ў мінулым годзе была рэкорднай для беларускай банкаўскай сістэмы: мінус 4483,365 млрд рублёў (прыкладна 537 млн даляраў, па курсе на канец 2011-га). Годам раней у Белаграпрамбанка быў прыбытак па МСФС: 416,313 рублёў.

Апошнія навіны