Польскі палітолаг: У войска Беларусі няма шанцаў у канфлікце з НАТА
- 23.07.2012, 15:20
Прафесар універсітэта ў Лодзі, Анджэй Сапкоўскі ацаніў магчымасці беларускага войскаі.
Як перадае «Радыё Свабода», на пытанне газеты «Kurjer Poranny», ці магчыма нейкая новая вайна, палітолаг адказаў наступным чынам:
«Польскае войска праводзіць розныя сімуляцыі. Адна з такіх сімуляцый - магчымая атака з боку Беларусі. Уявіце сабе такі варыянт разгортвання падзей. Беларусь мае войска ХХ стагоддзя, якое не мае ніякіх шанцаў у канфрантацыі з сіламі НАТА.
Я не веру ў новую вайну ў класічным сэнсе, але не выключаю іншых канфліктаў. Напрыклад тых, што могуць быць звязаныя з доўгім канфліктным існаваннем культурных меншасцяў, напрыклад, у Велікабрытаніі ці ў Францыі».