BE RU EN

Арамнаў не паедзе на Алімпіяду з-за траўмы

  • 24.07.2012, 9:57

Пераможца Гульняў у Пекіне прапусціць галоўны старт чатырохгоддзя ў Лондане з-за траўмы мышцы пярэдняй паверхні бядра.

Асабісты трэнер барысаўчаніна Міхаіл Саладар сказаў пра гэта ў інтэрв'ю «Прессболу».

«Месяц таму ў Барысаве на Спартакіядзе школьнікаў Андрэй пашкодзіў нагу, змагаючыся з вагой 230 кілаграмаў у штуршку. Шчыра кажучы, ужо тады зразумеў, што Алімпіяда для майго падапечнага накрылася.

А тут яшчэ ў суботу на трэніроўке траўма пагоршылася... Лячылі, лячылі, і ўсё без толку... Трэба ж час, а яго не было ў запасе... Лондан падпірае, трэба ж трэніравацца, трэба выходзіць на баявыя вагі. Вось і парвалася там, дзе тонка...

Трэніроўка ўжо амаль сканчалася, Андрэю заставаўся апошні падыход на прысяданне з вагой 240 кілаграмаў. Ён пачаў рабіць рух, у назе пстрыкнула, Андрэй упаў. Добра яшчэ, што паспеў скінуць з плячэй штангу.

Трэба яшчэ паглядзець на вынікі МРТ, але што ад іх толку, калі спартсмен усё роўна нічога не можа рабіць. І, мяркуючы па ўсім, яшчэ доўга нічога не зможа», - сказаў трэнер.

Апошнія навіны