BE RU EN

Пасля ДТЗ ва ўкраінскіх шпіталях застаюцца 13 беларусаў

  • 24.07.2012, 11:26

Ва ўкраінскіх шпіталях на стацыянарным лячэнні застаюцца 16 пацярпелых у ДТЗ 21 ліпеня ў Херсонскай вобласці, у тым ліку двое дзяцей.

Як паведамляе прэс-служба міністэрства аховы здароўя Украіны, па стане на раніцу аўторка ў шэрагу шпіталяў рэгіёну знаходзяцца 13 грамадзян Беларусі і 3 украінца.

У прэс-службе нагадалі, што ў Херсонскай вобласці адбылося сутыкненне беларускага аўтобуса з турыстамі з аўтамабілем. З прычыны ДТЗ пацярпела 39 чалавек, з іх 33 - грамадзяне Беларусі, 3 - грамадзяне Расеі.

Апошнія навіны