BE RU EN

Выбарчую акругу стварылі пад старшыню райвыканкама?

  • 25.07.2012, 9:35

Напярэдадні «выбараў» была створана новая Пружанская выбарчая акруга.

У яе склад увайшоў Пружанскі раён і палова Бярозаўскага раёна, піша чытач «Нашай Нівы». Гэтая навіна выклікала здзіўленне сярод насельніцтва, так Пружанскі раён налічвае 52 тысячы жыхароў і заўсёды уваходзіў у Белавежскую выбарчую акругу. У Бярозаўскім жа раёне пражывае 67 тысяч насельніцтва, што было падставай для арганізацыі асобнай выбарчай акругі. Але этап рэгістрацыі ініцыятыўных груп, здаецца, праліў святло на логіку гэтых зменаў.

Сайт Пружанскага райвыканкама апублікаваў 18 ліпеня інфармацыю аб тым, што па Пружанскай выбарчай акрузе № 9 зарэгістраваная ініцыятыўная група грамадзян па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты палаты прадстаўнікоў Аляксандра Юркевіча. А гэта ніхто іншы, як старшыня Пружанскага райвыканкама. Вядома, кіраўніку раёна лягчэй балатавацца ў акрузе, дзе большасць выбаршчыкаў пражывае і працуе на тэрыторыі, якая кіруецца ім.

Апошнія навіны