У Беларусь прыедзе Кшыштаф Занусі
- 25.07.2012, 11:07
Вядомы польскі кінарэжысёр мае намер наведаць у Гродна Беларускі кангрэс каталіцкіх СМІ, выступіць на ім з дакладам і правесці майстар-клас для журналістаў, якія здымаюць
Кангрэс каталіцкіх СМІ будзе праводзіцца ў Беларусі ўпершыню. Ён будзе праходзіць 24-26 жніўня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі, піша «Народная воля».
Кшыштаф Занусі - лаўрэат шматлікіх сусветных кінапрэмій, у тым ліку Канскага фестывалю і галоўнага прыза Венецыянскага кінафестывалю. У апошні раз у Беларусі ён быў у 2009 годзе ў якасці ганаровага госця кінафестывалю «Лістапад».