BE RU EN

Над Менскам другі дзень запар лётаюць НЛА? (Фота)

  • 25.07.2012, 11:53

Учора ўвечары ў небе над Менскам назіралася рэдкая актыўнасць ваенна-паветраных сіл.

З дзясятак рэактыўных самалётаў баражыравалі ў паветранай прасторы такім чынам, што стварылася ўражанне, што лётчыкі гулялі ў крыжыкі-нулікі.

Шоў у небе над сталіцай пачалося прыкладна а шостай гадзіне вечара. На велізарных хуткасцях на вышыні, прыкладна, больш за 10 тысяч метраў з інтэрвалам 5-6 хвілін самалёты відавочна не грамадзянскай авіяцыі рухаліся з захаду на ўсход і з поўдня на поўнач.

Кандэнсацыйныя ці, як іх яшчэ называюць, інверсійныя сляды, якія пакідаюцца ў небе лятальнымі апаратамі, перасякаліся, ствараючы крыжы пад прамым вуглом і фігуру, якая вельмі нагадвае поле для гульні ў крыжыкі-нулікі. Сёння раніцай у небе над Менскам шоў працягнулася.

Што гэта было: вучэнні беларускіх ВПС? З такім пытаннем Naviny.by звярнуліся ў прэс-службу Міністэрства абароны. Аднак там нічога канкрэтнага сказаць не змаглі, але запэўнілі, што ніякіх вучэнняў з удзелам ваеннай авіяцыі ў рэспубліке не праводзіцца. На планавыя палёты беларускіх ВПС, улічваючы фігуры пілатажу, дзейства таксама не падобна. Можа, у нашых «летуноў» былі сур'ёзныя праблемы з палівам, а цяпер усё наладзілася і трэба наганяць упушчанае па паказчыках налёту гадзін? А можа, у мірным беларускім небе хуліганілі НЛА?..

Апошнія навіны