Галоўнага бухгалтара «Менскхлебпрама» будуць судзіць за хабар
- 25.07.2012, 13:27
Следчы камітэт Беларусі завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да галоўнага бухгалтара КУП «Менскхлебпрам».
«Матэрыялы дадзенай крымінальнай справы перададзеныя пракурору для далейшага накiравання ў суд», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у сераду ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК.
«Галоўны бухгалтар прадпрыемства абвінавачваецца ў тым, што ў перыяд са снежня 2010 года па канец студзеня 2012 сістэматычна атрымлівала хабары за спрыяльнае рашэнне пытанняў па пагашэнню крэдыторскай запазычанасці КУП «Менскхлебпрам» перад пастаўшчыкамі прадукцыі», - адзначылі ў Следчым камітэце.
«Дзеянні службовай асобы кваліфікаваныя па ч. 3 арт. 430 (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры) КК Рэспублікі Беларусь. Абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту», - праінфармавалі ў СК.
«Следствам устаноўлена 28 эпізодаў злачыннай дзейнасці абвінавачванай. Агульная сума хабараў склала больш за Br81 млн», - паведамілі ў аддзеле.
«У мэтах ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню дадзеных злачынстваў, у ходзе расследавання крымінальнай справы ў КУП «Менскхлебпрам» следствам унесена адпаведнае прадстаўленне», - адзначылі ў СК Беларусі.