Дактароў прымусова збіраюць на сустрэчы з «дэпутатамі»
- 25.07.2012, 17:13
Праўладныя «дэпутаты» пачалі незаконную перадвыбарчую агітацыю.
Сёння днём супрацоўнікаў пятай паліклінікі Менска масава сабралі на сустрэчу з лаяльным рэжыму «дэпутатам». Дактарам абвясцілі па ўнутранай сувязі наступнае: «Сёння ў 14.00 у актавай зале адбудзецца сустрэча з «дэпутатам» Шылавай. Усім кіраўнікам забяспечыць максімальную прысутнасць сваіх падначаленых, свабодных у гэты час ад прыёму», паведамляе прэс-служба АГП.
У калідоры супрацоўнікі паліклінікі скардзіліся, што іх сабралі на сустрэчу прымусова. Каля ўваходу ў залу кожнага доктара адзначалі па спісах.
Пры гэтым па законе праводзіць перадвыбарчую агітацыю можна не раней чым за месяц да пачатку «выбараў», а значыць, не раней 23 жніўня. Такім чынам «дэпутат» Шылава не толькі сабрала супрацоўнікаў паліклінікі на сустрэчу супраць іх волі, але і яшчэ незаконна за сябе агітавала.