BE RU EN

Колькасць абанентаў life :) скарацілася на 30%

  • 26.07.2012, 9:49

Даходы кампаніі працягваюць падаць.

Кампанія Turkcell адчыталася аб квартальных паказчыках даччыных прадпрыемстваў, у тым ліку таго, які працуе пад брэндам life :) ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацый». У прыватнасці, кампанія распавяла аб істотным скарачэнні колькасці абанентаў беларускага аператара. У параўнанні з I кварталам колькасць кліентаў life :) скарацілася на 29,4%, з 1,7 да 1,2 млн карыстачоў, піша onliner.by.

Працягвае падаць выручка кампаніі. У красавіку - чэрвені яна склала $13.88 млн, тады як годам раней дасягала $16 млн. Паказчык EBITDA (прыбытак да выплаты падаткаў, працэнтаў і амартызацыі) зноў адмоўны - мінус $2,338 у параўнанні з мінус $2,838 годам раней. Капітальныя выдаткі аператара выраслі з $3,5 млн да амаль $4,9 млн.

Як адзначылі ў Turkcell, цяперашняя і будучая эканамічная сітуацыя ў краіне можа неспрыяльна адбіцца на дзейнасці беларускага life :).

Апошнія навіны