Салярыі ўбяруць з падвалаў і ўстаноў адукацыі
- 26.07.2012, 14:24
Міністэрства аховы здароўя Беларусі зацвердзіла новыя патрабаванні да паслуг салярыяў.
Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у чацвер у Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
«У адпаведнасці з новым палажэннем Міністэрства аховы здароўя, размяшчэнне памяшканняў салярыя ў падвальных паверхах жылых і грамадскіх будынкаў, ва ўстановах адукацыі забараняецца», - паведамілі ў цэнтры.
Там адзначылі, што «размяшчэнне памяшканняў салярыя ў жылым будынку дапускаецца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку толькі на першым паверсе з забеспячэннем уваходу, асобнага ад уваходу для жыхароў гэтага будынка».
«Дапускаецца размяшчэнне ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку памяшканняў салярыя ўмяшчальнасцю да 3 установак для ультрафіялетавага апрамяньвання ў цокальных паверхах жылых і грамадскіх будынкаў», - праінфармавалі ў цэнтры.
Таксама, у адпаведнасці з пастановай Міністэрства аховы здароўя, «усе новыя і дзеючыя будынкі, дзе размяшчаюцца памяшкання салярыя, павінны быць абсталяваны цэнтралізаваным халодным і гарачым гаспадарча-пітным водазабеспячэннем, каналізацыяй, ацяпленнем, вентыляцыяй», адзначылі спецыялісты.
«У склад памяшканняў салярыя павінны ўваходзіць працоўная зала з выдзеленым рабочым месцам для работнікаў, якія ажыццяўляюць працэдуры ультрафіялетавага апраменьвання, пакой для работнікаў з месцам для прыёму ежы і шафай для раздзельнага захоўвання рабочага і асабістага адзення, дапаможнае памяшканне, санвузел», - адзначылі ў цэнтры.
«У адпаведнасці з новымі патрабаваннямі, пры размяшчэнні памяшканняў салярыя ў складзе памяшканняў цырульні або салона прыгажосці, касметычнага кабінета ці іншых памяшканняў аналагічных арганізацый, працоўная зала, дзе абсталююцца ўстаноўкі УФ-апраменьвання, павінна быць адасобленай», - праінфармавалі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.