BE RU EN

Журналіста Віталя Ругайна вызвалілі

  • 26.07.2012, 17:07

Справу журналіста «Еўрарадыё» накіравалі на дапрацоўку.

Аднак справу не зачынілі, а накіравалі на дапрацоўку - у міліцыянтаў ёсць пяць дзён, каб знайсці доказы вінаватасці Ругайна, якога абвінавачваюць нібыта ў нецэнзурнай лаянцы. Калі знойдуць, то адбудзецца новае судовае пасяджэнне. Калі ж не - справу закрыюць, перадае «Еўрарадыё».

Судовае пасяджэнне вяла суддзя Цэнтральнага раёна Таццяна Ткачова.

Нагадаем, Ругайн быў затрыманы ўчора ўвечары на вуліцы Гарадскі Вал у раёне пажарнай часткі. Затрыманне праводзіла група міліцыянтаў у цывільным.

Пра тое, што Віталь Ругайн знаходзіцца на Акрэсціна, позна ўвечары 25 ліпеня яго маці паведамілі ў Ленінскім РУУС. Высветлілася, што на журналіста склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні і адвезлі чакаць суда ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў.

Апошнія навіны