BE RU EN

У Аляксандра Атрошчанкава і Дар'і Корсак нарадзіўся сын

  • 26.07.2012, 17:40

Былы палітвязень і праваабаронца назвалі сына Нілам.

Хлопчык нарадзіўся сёння, 26 ліпеня. Вага дзіцяці - 3 510, рост - 53 см, паведаміў сайту charter97.org каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», былы палітвязень Аляксандр Атрошчанкаў. Мама - праваабаронца Дар'я Корсак - адчувае сябе добра.

На пытанне, у гонар каго назвалі сына, Атрошчанкаў адзначыў: «І ў гонар Ніла Гілевіча, і ў гонар Ніла Армстронга».

Нагадаем, што Аляксандр Атрошчанкаў быў арыштаваны пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. За ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў прысуджаны да 4 гадоў зняволення. Прабыў у турме 10 месяцаў і быў вызвалены ў верасні 2011 года.

Апошнія навіны