BE RU EN

Алімпійскі камітэт Расеі лічыць Беларусь расейскай вобласцю (Фота)

  • 27.07.2012, 9:11

Выданне Kyiv Post высветліла, чаму на сайце Алімпіяды ў Лондане няправільна пазначана краіна нараджэння каля 30 спартсменаў, якія выступаюць за Расею.

Усе яны нарадзіліся не ў Расеі, але ў анкетах на сайце Алімпійскіх гульняў сцвярджаецца адваротнае. Пры гэтым гарады Кіеў, Луцк, Гродна, «Армянская вобласць» і «Беларуская вобласць» пазначаныя як часткі Расеі.

Цім Потэр, прадстаўнік сайта лонданскіх Гульняў, пераклаў віну за памылкі на нацыянальныя алімпійскія камітэты. Нібыта, гэта яны адказваюць за прадастаўленне біяграфічных дадзеных спартсменаў.

Атрымліваецца, што такую інфармацыю аб спартсменах падаў расейскі алімпійскі камітэт, і яе, не правяраючы, змясцілі на сайце Алімпіяды-2012.

На сайце Алімпійскіх гульняў паказана, што валейбаліст Аляксандр Буцько нарадзіўся ў «расейскім» горадзе Гродна, а валейбалістка Таццяна Кошалева ў... беларускай вобласці Расеі, нагадвае «Еўрарадыё».

Апошнія навіны