BE RU EN

Лукашэнку знайшлі замену

  • 27.07.2012, 9:48

На цэрымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Лондане будзе прысутнічаць намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму Уладзімір Несцяровіч, піша БелаПАН.

Паводле яго слоў, Анатоль Тозік разам з кіраўніком Мінспорту, кіраўніком алімпійскай дэлегацыі краіны Алегам Качаном, памочнікам Лукашэнкі па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму, першым віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Ігарам Заічковым і віцэ-прэзідэнтам НАК Сяргеям Цяцерыным прыбываюць у Велікабрытанію ўвечары 26 ліпеня.

У ліпені 2011 года ў адпаведнасці з пастановай Савета міністраў Тозік узначаліў аргкамітэт па забеспячэнню падрыхтоўкі і ўдзелу беларускіх спартсменаў у XXX летніх Алімпійскіх гульнях і XIV летніх Паралімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане.

Раней стала вядома, што брытанскія ўлады не дазволілі ўезд у краіну беларускага дыктатара, які з'яўляецца па сумяшчальніцтве прэзідэнтам НАК.

Апошнія навіны