«Прыёрбанк» паведаміў аб змене ўласніка
- 27.07.2012, 13:47
Банк паведаміў аб тэхнічнай змене свайго галоўнага акцыянера.
Як вынікае з паведамленняў на сайце банка і БВФБ ў ліпені Raiffeisen Bank International AG перадаў 87,74% акцый сваёй даччынай кампаніі Raiffeisen CIS Region Holding GmbH.
Аналагічная тэхнічная змена ўласніка была зафіксаваная і ў іншых даччыных банках Raiffeisen у краінах СНД, перадае АФН.
Акрамя аўстрыйскага банка, саўладальнікамі Прыёрбанка з'яўляюцца РУП «Беларуснафта» (2,04% акцый), Дзяржкаммаёмасць РБ (1,97%), ААТ «МАЗ» (1,28%), іншыя юрыдычныя (2,02%) і фізічныя (4,69%) асобы, мясцовыя дзяржаўныя органы і фонды (0,26%).