BE RU EN

У Таджыкістане заблакавалі доступ да сайтаў ВВС і «Вести»

  • 30.07.2012, 10:01

Рашэнне прынята Службай сувязі пры ўрадзе рэспублікі.

Улады Таджыкістана прынялі рашэнне аб блакаванні доступу да сайтаў брытанскай тэлерадыёвяшчальнай карпарацыі ВВС і расейскага тэлеканала «Вести», паведамілі РІА «Новости» у кампаніях па прадастаўленню інтэрнэт-паслуг у панядзелак.

Карыстальнікі інтэрнэту ў Таджыкістане паведамляюць, што не маюць магчымасці праглядаць матэрыялы, публікуемыя сайтамі ВВС і «Вести» з 29 ліпеня. Раней улады Таджыкістана блакавалі доступ да відэахостынгу YouTube.

Эксперты звязваюць блакаванне гэтых сайтаў з падзеямі ў Хароге - адміністрацыйным цэнтры Горна-Бадахшанскай аўтаномнай вобласці на ўсходзе краіны, дзе 24 ліпеня была праведзена спецаперацыя па абясшкоджванню групоўкі, на якую ўлады Таджыкістана ўсклалі адказнасць за забойства генерала спецслужбаў, начальніка ўпраўлення Дзяржкамітэта нацбяспекі па ГБАВ Абдулла Назарава.

Па афіцыйных дадзеных, у выніку праведзенай спецаперацыі былі ліквідаваныя 30 і затрыманыя больш за 40 удзельнікаў злачыннай групоўкі, у ліку якіх 5 грамадзян Афганістана. У іх канфіскавана каля 100 адзінак рознай агнястрэльнай зброі.

У ходзе правядзення спецаперацыі, з боку ўрадавых сіл загінулі 17 чалавек, яшчэ 40 - параненыя. Сярод мірнага насельніцтва, як сцвярджаюць улады, загінуў адзін чалавек - 58-гадовы мужчына. Паводле неафіцыйных дадзеных, ахвяры сярод грамадзянскіх асоб вылічаюцца дзясяткамі.

Апошнія навіны