BE RU EN

Менгарсуд разглядзіць касацыйную скаргу Ажароўскага

  • 30.07.2012, 10:13

Касацыйная скарга расейскага фізіка Андрэя Ажароўскага, які быў дэпартаваны з Беларусі, будзе разгледжана ў панядзелак у Менскім гарадскім судзе.

Андрэя Ажароўскага, які адбыў 28 ліпеня 10-суткавы адміністрацыйны арышт па абвінавачванні ў дробным хуліганстве, дэпартавалі з Беларусі. Яму забаронены ўезд у краіну на працягу 10 гадоў, перадае «Радыё Свабода».

Нагадаем, экалагічныя актывісты Таццяна Новікава і Андрэй Ажароўскі былі затрыманыя ў Менску 18 ліпеня. У 12.00 Новікава, Ажароўскі і старшыня праўлення грамадскага аб'яднання «Экадом» Ірына Сухій збіраліся перадаць у амбасаду РФ у Менску адкрыты зварот супраць падпісання генеральнага кантракта на будаўніцтва АЭС.

Апошнія навіны