BE RU EN

БТ: У Менску стралялі па аўтобусе (Відэа)

  • 30.07.2012, 10:23

Аўтобус з беларускімі турыстамі рухаўся па Партызанскім праспекце, калі кіроўца пачуў моцны воплеск.

Аўтобус Setra вяртаўся ў сталіцу з Крыму. За некалькі хвілін да гэтага на месцы, дзе куля прабіла шкло, сядзелі пасажыры, паведамляе «Беларусь-1». На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Па словах вадзіцеля, адразу пасля таго, як раздаўся воплеск, ён спыніўся - падумаў, магла адбыцца няспраўнасць з-за спякоты. Выявілі скразную адтуліну ў шкле. За некалькі хвілін да здарэння на пасажырскіх сядзеннях, каля якіх было пабіта акно, сядзелі жанчына з маленькай дачкой. Яны вырашылі выйсці на станцыі метро «Магілёўская», таму месцы пуставалі, такім чынам абышлося без траўм.

У міліцыі мяркуюць, што была выкарыстана пнеўматычная зброя. Страляўшы не быў знойдзены і да гэтага часу знаходзіцца ў вышуку.

Апошнія навіны