Пад Гродна сутыкнуліся 11 машын (Фотафакт)
- 30.07.2012, 13:52
Адзінаццаць машын атрымалі пашкоджанні ў нядзелю каля возера Юбілейнае пад Гродна.
Пры руху ў бок горада кіроўца «Фольксвагена» паспеў затармазіць за спадарожнай «БМВ». Таксама паступіў кіроўца «Сітраена», у які ўрэзаўся «Хюндай». А кіроўца «Ровер», каб пазбегнуць сутыкнення, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе ударыў «Мазду». Да гэтага няправільны выбар дыстанцыі прывёў да пашкоджання яшчэ пяці аўтамабіляў, паведамляе gaigrodno.by.